Моджтаба Хаменеи. Фото IRNA
Вярхоўны лідар Ірана аятала Маджтаба Хаменеі ўхваліў памілаванне або змякчэнне пакаранняў у дачыненні да каля 2000 зняволеных.
Рашэнне было прынята ў адказ на афіцыйнае хадайніцтва кіраўніка судовай улады Ірана з нагоды свят Курбан-байрам і Ід аль-Гадзір, паведамляе іранскае агенцтва Tasnim.
Амністыя закране асуджаных судамі агульнай юрысдыкцыі, рэвалюцыйнымі судамі, судовай арганізацыяй узброеных сіл і органамі адміністрацыйнай юстыцыі.
Памілаванне «ні пры якіх абставінах» не распаўсюджваецца на асуджаных за злачынствы супраць дзяржаўнай бяспекі, шпіянаж, дзеянні супраць унутранай і знешняй бяспекі Ірана, а таксама на асоб, якія пагражалі грамадскай бяспецы.
Намеснік кіраўніка судовай улады Ірана падкрэсліў, што ў цяперашняй сітуацыі злачынствы супраць бяспекі дзяржавы будуць пераследавацца з максімальнай строгасцю, а асуджаныя паводле такіх артыкулаў выключаюцца з любых праграм змякчэння пакарання.