Фото: wikimedia.org
Кітайская авіякампанія Air China пачала выконваць першы рэгулярны рэйс на кітайскім самалёце COMAC C919. Ён будзе лётаць паміж Пекінам і Улан-Батарам.
Раней самалёты гэтага тыпу выкарыстоўваліся для выканання рэйсаў унутры Кітая. Таксама яны лёталі ў Ганконг, выконвалі некаторыя чартары і дэманстрацыйныя палёты за мяжой.
Comac C919 эксплуатуецца з мая 2023 года. Самалёт можа змяшчаць ад 158 да 174 пасажыраў. Яго столь складае 12,1 км, максімальная далёкасць палёту – больш за 5,5 тыс. км. На дадзены момант самалёт эксплуатуецца трыма кітайскімі авіякампаніямі.