Холдинг "Планар". Фото: president.gov.by
Абсталяванне беларускага прадпрыемства “Планар” было ўсталявана на расійскім заводзе «Крэмній Эл», які на мінулым тыдні быў атакаваны УСУ з дапамогай ракет Storm Shadow. Ініцыятыва сілавікоў BELPOL валодае кантрактамі, якія пацвярджаюць пастаўкі абсталявання ў 2022–2025 гадах.
Як паведамляе BELPOL, на расійскі завод, які вырабляе мікраэлектроніку, былі пастаўлены дзясяткі ўстановак, у тым ліку ўстаноўкі мантажу крышталяў, кантролю дэфектаў у фоташаблонах, устаноўкі лазернай карэкцыі і інш.
Пастаўленыя ўстаноўкі прызначаны для працы з крамніевымі пласцінамі 100 і 150 мм. Тэхналагічны ўзровень 800 нм.
У выніку ўдару па “Крэмній Эл” абсталяванне, пастаўленае беларускім вытворцам, магло быць знішчана.