Абнаўленне «спісу экстрэмістаў» — 11 з 12 асуджаныя за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»
Рэдакцыя Reform.news · 30 студзеня 2026, 12:38
https://reform.news/be/abna-lenne-spisu-jekstrjemista-11-z-12-asudzhanyja-za-sadzejnichanne-jekstrjemisckaj-dzejnasci/МУС уключыла ў «Пералік грамадзян Рэспублікі Беларусь, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці» яшчэ 12 чалавек.
Як адзначае праваабарончы цэнтр «Вясна», 11 з іх былі асуджаныя за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці».
Цяпер у спісе 6226 прозвішчаў.
Беларускія ўлады рэгулярна выкарыстоўваюць абвінавачанні ў экстрэмізме для барацьбы з палітычнымі апанентамі і іншадумствам у цэлым.
