Абмен ваеннапалоннымі паміж Украінай і Расіяй праходзіць на тэрыторыі Беларусі

На тэрыторыі Беларусі ў гэтыя хвіліны ідзе чарговы абмен ваеннапалоннымі паміж Украінай і Расіяй, перадае БелТА.

Паводле інфармацыі расійскага Мінабароны, ён праходзіць паводле формулы 160 на 160. Расійскія вайскоўцы, якія вярнуліся з палону, знаходзяцца ў Беларусі, з імі працуе ўпаўнаважаная па правах чалавека ў РФ Яна Лантратава. Пры абмене пасярэдніцкі ўдзел гуманітарнага характару аказалі ААЭ.

Абмен пацвердзіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі. Паводле яго слоў, усе вызваленыя ўкраінцы знаходзіліся ў палоне з 2022 года. Сярод іх — вайскоўцы Узброеных Сіл Украіны, Дзяржаўнай спецыяльнай службы транспарту, Нацыянальнай гвардыі і памежнікі, якія абаранялі Украіну ў Марыупалі і на «Азоўсталі», на Данецкім, Луганскім, Харкаўскім, Запарожскім, Кіеўскім, Чарнігаўскім і Сумскім напрамках.

“Дзякуй усёй нашай камандзе, якая штодня працуе над вяртаннем нашых людзей. Асаблівая падзяка ўсім нашым падраздзяленням, якія на перадавой папаўняюць абменны фонд для Украіны і сваёй адвагай забяспечваюць нам магчымасць вяртаць людзей. Памятаем пра ўсіх, хто знаходзіцца ў палоне. Правяраем кожнае прозвішча. Усе павінны вярнуцца — і вайскоўцы, і цывільныя”, — заявіў украінскі лідар.

Фота: t.me/V_Zelenskiy_official
Фота: t.me/V_Zelenskiy_official
Фота: t.me/V_Zelenskiy_official
Фота: t.me/V_Zelenskiy_official
Фота: t.me/V_Zelenskiy_official
Фота: t.me/V_Zelenskiy_official
Фота: t.me/V_Zelenskiy_official
Фота: t.me/V_Zelenskiy_official
Фота: t.me/V_Zelenskiy_official
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!