Павел Латушко. Фото: t.me/CabinetBelarus
Намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета, кіраўнік НАУ Павел Латушка выказаў спачуванні ў сувязі са смерцю Аляксандра Мілінкевіча. Паводле яго слоў, памяць пра Мілінкевіча назаўжды застанецца ў сэрцах каманды НАУ.
“Пайшоў з жыцця Аляксандр Мілінкевіч. Выбітны беларускі грамадскі і палітычны дзеяч. Чалавек, які, безумоўна, пакідае яскравы след у гісторыі Беларусі як той, хто няўтомна змагаўся за свабоду і дэмакратыю ў Беларусі.
Для мяне было велізарным гонарам быць асабіста знаёмым з Аляксандрам Мілінкевічам, мець магчымасць шчырых размоў з ім і карыстацца ягонымі мудрымі парадамі.
Светлая памяць пра гэтага выдатнага беларуса, Асобу, якая назаўжды застанецца ў маім сэрцы і ў сэрцах усіх членаў нашай каманды Народнага антыкрызіснага ўпраўлення”, – напісаў Павел Латушка.