Абмен экіпажамі паміж раёнамі. ДАІ ўзмацняе кантроль на дарогах

ДАІ папярэджвае аб узмацненні кантролю на дарогах падчас доўгіх выходных. Як паведамілі ў прэс-службе МУС, у тым ліку будзе ажыццяўляцца абмен экіпажамі дарожна-патрульнай службы паміж раёнамі. На дарогі таксама выедзе спецпадраздзяленне «Страла».

«Пад пільнай увагай супрацоўнікаў ДАІ — грубыя парушэнні ПДР як з боку кіроўцаў, так і пешаходаў. На кантролі інспектараў — выкананне хуткасных абмежаванняў, правілаў манеўравання і бяспечная перавозка пасажыраў. Пры гэтым будзе выкарыстоўвацца практыка абмену экіпажамі ДПС паміж суседнімі раёнамі. Да прафілактычных мерапрыемстваў далучацца і нарады спецпадраздзялення ДПС «Страла» МУС», — гаворыцца ў паведамленні.

З улікам умоў надвор’я ДАІ таксама заклікае кіроўцаў планаваць далёкія паездкі, загадзя падрыхтаваўшы аўтамабіль да руху, выбіраць стрыманы стыль ваджэння.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!