Абломкі невядомага паветранага аб’екта знайшлі ў Польшчы недалёка ад мяжы з Беларуссю і Украінай
Рэдакцыя Reform.news · 16 сакавіка 2026, 16:46
https://reform.news/be/ablomki-nevjadomaga-pavetranaga-ab-ekta-znajshli-polshchy-nedaljoka-ad-mjazhy-z-belarussju-i-ukrainaj/У Владаўскім павеце Люблінскага ваяводства, у лесе каля вёскі Кшывавежбы, недалёка ад мяжы з Беларуссю і Украінай, знойдзены металічныя элементы невядомага паветранага аб’екта. Іх выявіў мясцовы жыхар за два кіламетры ад жылых будынкаў, паведамляе RMF24.
Знойдзеныя абломкі шэрага колеру маюць памер у некалькі дзясяткаў сантыметраў. Некаторыя з іх урэзаліся ў дрэва, частка была на зямлі.
На месцы здарэння працуе паліцыя. Паліцэйскія канфіскавалі элементы і забяспечылі ахову месца іх выяўлення. Пра здарэнне паведамлены Ваенная жандармерыя і Акруговая пракуратура ў Любліне, паведамляе паліцыя.
