Фото: t.me/pressmvd
Аўтобус з пасажырамі зляцеў у кювет і перакуліўся ў Лагойскім раёне Мінскай вобласці, паведамляе прэс-служба МУС. Аварыя адбылася сёння каля 14:20.
45-гадовы кіроўца аўтобуса DAF на закругленні дарогі ўправа не справіўся з кіраваннем, з’ехаў у левы па ходзе руху кювет, дзе транспартны сродак перакуліўся. Дзвюх жанчын 55 і 66 гадоў даставілі ў бальніцу для агляду. Усяго ў салоне знаходзіліся 47 пасажыраў.
На месцы працавалі супрацоўнікі ДАІ, медыкі, ратавальнікі.