Аўстрыйская ВНУ адкрыла новы набор на стыпендыю Ціханоўскай

Аўстрыйскі Цэнтр менеджменту Інсбрука адкрыў новы набор на стыпендыяльную праграму пад патранажам Святланы Ціханоўскай. Яна была запушчана восенню 2023 года.

Як нагадалі ў Офісе Ціханоўскай, стыпендыя дазваляе навучацца на праграмах бакалаўрыяту і магістратуры. Яна прызначана для людзей з досведам грамадскай або прафесійнай дзейнасці ў сферы правоў чалавека, дэмакратыі і вяршэнства права. Навучанне ідзе на англійскай мове.

Стыпендыя прадастаўляецца на першы год навучання з магчымасцю падаўжэння пры ўмове добрых акадэмічных вынікаў. Памер падтрымкі — 13,5 тыс. еўра ў год.

Дакументы ад суіскальнікаў прымаюцца да 31 сакавіка.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!