Арменія звернецца ў суд ЕАЭС праз расійскія забароны
Рэдакцыя Reform.news · 26 лістапада 2026, 14:46
https://reform.news/be/armenija-zvernecca-sud-eajes-praz-rasijskija-zabarony/Арменія мае намер звярнуцца ў суд ЕАЭС праз расійскія забароны на ўвоз армянскай прадукцыі. Праўда, пакуль гаворка не ідзе пра скаргу. Пра гэта паведаміў міністр эканомікі краіны Геворг Папаян.
“Мы звернемся ў Еўразійскі суд па кансультатыўнае заключэнне, а не для падачы скаргі. Цяпер рыхтуюцца дакументы. Гэтае заключэнне дапаможа нам у далейшым працэсе”, — сказаў ён.
Раней Арменія падала скаргу ў Савет ЕЭК на дзеянні Расіі.
Нагадаем, у маі-ліпені РФ абмежавала ўвоз армянскай сельгаспрадукцыі. Абмежаванні ўводзіліся на фоне выбарчай кампаніі ў Арменіі. Перамогу на парламенцкіх выбарах у выніку атрымала партыя Нікола Пашыняна.