УСУ паразілі 5 расійскіх самалётаў у Ніжагародскай вобласці
Рэдакцыя Reform.news · 25 лістапада 2026, 16:46
https://reform.news/be/usu-parazili-5-rasijskih-samaljota-u-nizhagarodskaj-voblasci/Генштаб УСУ заяўляе аб паражэнні трох МіГ-31 і двух Су-34 на аэрадроме «Саваслейка» ў Ніжагародскай вобласці РФ.
Атака на аэрадром была арганізаваная ў ноч на 25 лістапада.
«Паводле папярэдняй інфармацыі, тры расійскія самалёты МіГ-31 і два Су-34 некаторы час не змогуць лётаць — яны паражаныя. Ступень пашкоджанняў і інфармацыя аб колькасці ўдакладняюцца», — паведамляе Генштаб УСУ.
