КДК выявіў прыпіскі ўраджайнасці ў Шклоўскім раёне
Рэдакцыя Reform.news · 25 лістапада 2026, 13:10
https://reform.news/be/kdk-vyjavi-prypiski-radzhajnasci-shklo-skim-rajone/Камітэт дзяржкантролю Магілёўскай вобласці і абласное ўпраўленне ДФР выявілі прыпіскі ўраджайнасці рапсу і зерня ў адной з сельскагаспадарчых арганізацый Шклоўскага раёна. Да адказнасці прыцягнутыя восем чалавек.
Устаноўлена, што сельгасарганізацыя завысіла ўраджайнасць азімага рапсу на 16,5 ц/га і зерневых культур на 9,5 ц/га, паведамляе КДК.
У гэтай жа гаспадарцы супрацоўнікі КДК выявілі псаванне 30 т пшаніцы і рапсу. Сапсаванае зерне коштам 26 тысяч рублёў пахавалі ў лесе.
У дачыненні да намесніка дырэктара гаспадаркі распачатая крымінальная справа за ўнясенне недакладных звестак у статыстычную справаздачнасць. Восем чалавек прыцягнутыя да адказнасці за псаванне зерня. Дырэктар сельгасарганізацыі звольнены.
