Прадстаўніцтва АПК па сацыяльнай палітыцы абнавіла кантакты
Рэдакцыя Reform.news · 24 лістапада 2026, 14:22
https://reform.news/be/pradsta-nictva-apk-pa-sacyjalnaj-palitycy-abnavila-kantakty/Прадстаўніцтва Аб’яднанага пераходнага кабінета па сацыяльнай палітыцы абнавіла кантакты для зваротаў беларусаў.
“Калі вы апынуліся ў складанай сітуацыі, прадстаўніцтва дапаможа разабрацца, якія крокі зрабіць, куды звярнуцца па дапамогу, а ў тэрміновых выпадках — непасрэдна далучыцца да вырашэння праблемы”, — праінфармавалі у АПК.
Для звычайных зваротаў прапануецца выкарыстоўваць электронную пошту [email protected]. Адказ абяцаюць на працягу 72 гадзін.
Для тэрміновых зваротаў рэкамендуецца Telegram @social_belaruscabinet. На гэты кантакт прапануецца пісаць у выпадку затрыманняў, пагрозы дэпартацыі, наяўнасці пагрозы жыццю, здароўю і бяспецы.
“Прадстаўніцтва не выдае фінансавую дапамогу і не замяняе адваката, але можа падказаць, дзе знайсці адпаведныя фонды, праграмы падтрымкі і юрыдычную дапамогу”, — папярэдзілі ў АПК.