Расійскія ракеты, якія ўпалі ў Польшчы, былі выраблены зусім нядаўна
Рэдакцыя Reform.news · 23 лістапада 2026, 07:30
https://reform.news/be/rasijskija-rakety-jakija-pali-polshchy-byli-vyrableny-zusim-njada-na/Расійскія крылатыя ракеты Х-101, якія заляцелі ў Польшчу, былі выпушчаны ў чацвёртым квартале 2026 года. Пра гэта паведаміла Акруговая пракуратура ў Любліне па выніках агляду месцаў падзення ракет.
“Устаноўлена, што абломкі крылатых ракет Х-101 былі выяўлены ва ўсіх трох месцах – Новым Ліпаўцы (Білгарайскі павет), Рудніку-над-Санам (Ніжанскі павет) і Маладычы (Яраслаўскі павет). Папярэднія даныя таксама ўказваюць на тое, што ўсе ракеты былі выраблены ў чацвёртым квартале 2026 года на заводзе ў Дубне”, – гаворыцца ў паведамленні.
Нагадаем, раней меркавалася, што ў адным з месцаў мог упасці рэактыўны дрон.