Reform.news

МУС Польшчы прапанавала падоўжыць спрошчаную выдачу праязных дакументаў беларусам да 30 чэрвеня 2027 года

Рэдакцыя Reform.news · 19 лістапада 2026, 16:48

https://reform.news/be/mus-polshchy-prapanavala-pado-zhyc-sproshchanuju-vydachu-prajaznyh-dakumenta-belarusam-da-30-chjervenja-2027-goda/

Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы прапанавала падоўжыць да 30 чэрвеня 2027 года спрошчаны парадак выдачы польскіх праязных дакументаў для замежнікаў грамадзянам Беларусі. Цяпер падаць заяву па гэтай працэдуры можна да канца снежня.

Картку праекта пастановы міністэрства апублікавала 18 лістапада. Дакумент зарэгістраваны пад нумарам 1357. Як паведамляе Dziennik Gazeta Prawna, праект накіравалі на кансультацыі. Ён прадугледжвае падаўжэнне тэрміну падачы заяў яшчэ на паўгода.

Спрошчаны парадак дзейнічае з 1 ліпеня 2023 года. Ён дазваляе грамадзянам Беларусі, якія адпавядаюць умовам польскага закона аб замежніках, падаваць заявы на атрыманне польскага праязнога дакумента для замежніка (polski dokument podróży dla cudzoziemca).

МУС ужо некалькі разоў падаўжала дзеянне гэтага парадку. Апошняя пастанова набыла моц 1 ліпеня 2026 года і ўстанавіла тэрмін падачы заяў да 31 снежня 2026 года.

Рэклама

Пакінуць адказ