Работніка горадаўтваральнага прадпрыемства затрымалі за хабар
Рэдакцыя Reform.news · 19 лістапада 2026, 09:35
https://reform.news/be/rabotnika-gorada-tvaralnaga-pradpryemstva-zatrymali-za-habar/Гомельская міліцыя пры падтрымцы АМАП затрымала пры атрыманні хабару 44-гадовага жыхара Мінскай вобласці.
Мужчына ў паведамленні УУС Гомельскага аблвыканкама названы “службовай асобай аднаго з горадаўтваральных прадпрыемстваў краіны, якое спецыялізуецца на капітальным будаўніцтве і рамонце”.
Паводле версіі міліцыі, ён сістэматычна атрымліваў незаконныя ўзнагароджанні ад дырэктара грузаперавозчыка. Хабары прызначаліся за “унясенне і падпісанне ў талонах да пуцявых лістоў грузавой тэхнікі звестак аб колькасці адпрацаваных гадзін для наступнай бесперашкоднай аплаты выкананых работ”.
Агульная сума хабару склала амаль 12,5 тыс. рублёў.
Распачата крымінальная справа.
