Прамысловая вытворчасць у Беларусі ў студзені-кастрычніку вырасла толькі на 0,5%
Рэдакцыя Reform.news · 16 лістапада 2026, 11:08
https://reform.news/be/pramyslovaja-vytvorchasc-u-belarusi-studzeni-kastrychniku-vyrasla-tolki-na-0-5/Прамвытворчасць у Беларусі па выніках кастрычніка крыху знізіла тэмпы росту. Аб’ём прамысловай вытворчасці ў студзені-кастрычніку склаў 186,8 млрд рублёў. Ён вырас у супастаўных цэнах на 0,4% у параўнанні з аналагічным перыядам 2025 года, сведчаць даныя Белстата. Па выніках васьмі месяцаў прамвытворчасць расла на 0,2%, а дзевяці – на 0,5%.
Галіны паказалі наступную дынаміку:
- горназдабыўная прамысловасць +2,5% (2,6 млрд рублёў),
- апрацоўчая прамысловасць -0,5% (165,65 млрд рублёў),
- забеспячэнне электраэнергіяй, газам, парай, гарачай вадой і кандыцыянаваным паветрам +5,9% (14,98 млрд рублёў),
- водазабеспячэнне; збор, апрацоўка і выдаленне адходаў, дзейнасць па ліквідацыі забруджванняў +2% (3,56 млн рублёў).
У рэгіянальным разрэзе найбольшае зніжэнне паказаў Мінск (-3,8%). Найбольш вырасла прамвытворчасць у Брэсцкай вобласці (+4,4%).
