Беларусь адмяніла збор за візы па прыбыцці для студэнтаў са Шры-Ланкі
Рэдакцыя Reform.news · 16 лістапада 2026, 11:06
https://reform.news/be/belarus-admjanila-zbor-za-vizy-pa-prybycci-dlja-studjenta-sa-shry-lanki/Урад Беларусі вырашыў адмяніць збор за афармленне візы па прыбыцці для грамадзян Шры-Ланкі, якія ўпершыню прыязджаюць у краіну для атрымання вышэйшай адукацыі. Пра гэта 15 лістапада паведаміў урадавы партал Шры-Ланкі News.lk.
Паводле яго даных, таксама пачалася праца над спрашчэннем падачы заяў на візы для сваякоў студэнтаў са Шры-Ланкі, якія ўжо вучацца ў Беларусі і да якіх сем’і хочуць прыехаць у госці. Дата ўступлення рашэння аб адмене збору ў сілу ў паведамленні не пазначаная.
Рашэнне было прынята пасля візіту міністра замежных спраў Шры-Ланкі Віджыта Херата ў Беларусь у маі 2026 года. Падчас візіту бакі падпісалі пагадненне аб паветраных зносінах і мемарандум аб супрацоўніцтве ў сферы вышэйшай адукацыі. Херат тады заявіў, што прамыя рэйсы спросцяць паездкі сваякоў студэнтаў, якія навучаюцца ў Беларусі.
Па выніках тых жа перамоў кіраўнік беларускага МЗС Максім Рыжанкоў паведаміў, што Шры-Ланка з 25 мая зробіць візы бясплатнымі для беларускіх турыстаў і прадстаўнікоў бізнесу.