У Літве перахапілі тры партыі беларускіх цыгарэт на метэазондах
Рэдакцыя Reform.news · 11 лістапада 2026, 22:00
https://reform.news/be/u-litve-perahapili-try-partyi-belaruskih-cygarjet-na-metjeazondah/Літоўскія памежнікі перахапілі тры партыі кантрабандных цыгарэт, якія даставілі з Беларусі на паветраных шарах. Затрыманы 28-гадовы жыхар Тракайскага раёна, які, як мяркуецца, прыехаў забраць адзін з грузаў, паведамляе памежная служба Літвы.
Грузы выявілі ў аўторак, 10 лістапада, у Шальчынінкайскім, Лаздзійскім і Алітусскім раёнах. Да кожнай партыі былі прымацаваныя GPS-перадатчыкі, з дапамогай якіх кантрабандысты адсочвалі месцазнаходжанне адпраўленняў.
Усяго канфіскавана 12 047 пачкаў цыгарэт NZ Gold і Minsk 5 Superslims з беларускімі акцызнымі маркамі. Іх кошт ацэньваецца ў больш як 66 тысяч еўра.
У дачыненні да затрыманага мужчыны пачата дасудовае расследаванне па факце незаконнага абыходжання з падакцызнымі таварамі. Матэрыялы па двух іншых эпізодах далучаныя да расследаванняў, якія ўжо вядуцца.

