Больш за 11 тысяч замежнікаў загінулі, ваюючы за Расію супраць Украіны
Рэдакцыя Reform.news · 12 лістапада 2026, 08:50
https://reform.news/be/bolsh-za-11-tysjach-zamezhnika-zaginuli-vajujuchy-za-rasiju-suprac-ukrainy/Больш за 11 тыс. замежных грамадзян загінулі, ваюючы за Расію супраць Украіны. Пра гэта піша Bloomberg са спасылкай на даныя Расстата, якія былі прадастаўленыя агенцтву “Кіберпартызанамі” і Silent Crow.
Інфармацыя атрыманая з базы даных, якая змяшчае запісы пра больш як 11 млн смерцяў. Як піша агенцтва, усяго за пяць гадоў вайны ў РФ зарэгістравана каля 400 тыс. смерцяў, звязаных з вайной. У тым ліку 11 335 запісаў датычацца асоб, якія нарадзіліся за межамі РФ або мелі замежнае грамадзянства. Сярод іх – прадстаўнікі 100 дзяржаў.
Найбольшая колькасць загінулых замежнікаў прыпадае на 2025 год. Тады ў РФ дзейнічалі паўночнакарэйскія вайскоўцы.