Reform.news

Латушка возьме ўдзел у святкаванні Дня незалежнасці Польшчы па запрашэнні Наўроцкага

Рэдакцыя Reform.news · 11 лістапада 2026, 11:12

https://reform.news/be/latushka-vozme-dzel-u-svjatkavanni-dnja-nezalezhnasci-polshchy-pa-zaprashjenni-na-rockaga/

Павел Латушка сёння возьме ўдзел у афіцыйных мерапрыемствах з нагоды Дня незалежнасці Польшчы. Ён запрошаны прэзідэнтам краіны Каралем Наўроцкім.

Як паведаміў намеснік кіраўніка АПК, праграма ўключае ўдзел у змене ганаровай варты на плошчы Юзэфа Пілсудскага разам з кіраўніцтвам Польшчы, замежнымі пасламі і прадстаўнікамі грамадскасці.

Таксама Латушка запрошаны на афіцыйны прыём ад імя прэзідэнта, які адбудзецца ў прэзідэнцкім палацы.

Рэклама

Пакінуць адказ