Канал пра беларускае кіно ўнеслі ў спіс “экстрэмісцкіх матэрыялаў”
Рэдакцыя Reform.news · 10 лістапада 2026, 12:13
https://reform.news/be/kanal-pra-belaruskae-kino-nesli-spis-jekstrjemisckih-matjeryjala/Міністэрства інфармацыі абнавіла спіс “экстрэмісцкіх матэрыялаў”. У яго паводле рашэння суда Партызанскага раёна Мінска дададзены канал “Чат “Белавуд говорит!”.
Акрамя таго, у спіс трапілі:
- рэсурсы ў Telegram “Склад Dapamoga”, “Кондратенко Виталий virus”,
- кніга “Хроника государственной подлости. Что как и почему случилось с генералом Юрием Захарченко. – Минск, 2005. – 215с.” (верагодна, у спісе памылка, гаворка ідзе пра зніклага кіраўніка МУС Беларусі Юрыя Захаранку – заўв. Reform.news),
- закрыты чат у Viber “АДВОКАТЫ МГКА”,
- акаўнт у TikTok “BY_NOW”.
Нагадаем, у Беларусі абвінавачанні ў экстрэмізме выкарыстоўваюцца для пераследу апанентаў Лукашэнкі і іншадумства ў цэлым.
