Reform.news

ЗША аднавілі ратацыю вайсковага кантынгенту ў Эстоніі

Рэдакцыя Reform.news · 6 лістапада 2026, 13:04

https://reform.news/be/zsha-adnavili-ratacyju-vajskovaga-kantyngentu-jestonii/

У Эстонію прыбыло новае падраздзяленне арміі ЗША. Амерыканскія вайскоўцы размяшчаюцца ў краіне на ратацыйнай аснове. Папярэдняе падраздзяленне пакінула краіну летам. Дата прыбыцця іх зменшчыкаў не анансавалася.

Цяпер жа, як паведамляе ERR, у Эстоніі ўжо знаходзяцца вайскоўцы падраздзялення Apache Troop 5-га эскадрона 4-га кавалерыйскага палка арміі ЗША. Перадавая група і тэхніка прыбылі ў краіну яшчэ тыдзень таму.

Нагадаем, сёлета Пентагон пачаў перагляд сваёй вайсковай прысутнасці ў Еўропе, з-за чаго была затрымана ратацыя падраздзяленняў у краінах, якія мяжуюць з Беларуссю і РФ. Звычайна вывад аднаго падраздзялення адбываўся адначасова з прыбыццём іх зменшчыкаў.

Амерыканскія вайскоўцы ў рамках ратацыі мяняюцца раз на дзевяць месяцаў.

Рэклама

Пакінуць адказ