ДАІ Мінска выкарыстоўвае дроны для негалоснага выяўлення парушэнняў
Рэдакцыя Reform.news · 6 лістапада 2026, 11:34
https://reform.news/be/dai-minska-vykarysto-vae-drony-dlja-negalosnaga-vyja-lennja-parushjennja/ДАІ беларускай сталіцы цяпер абапіраецца не толькі на камеры сістэмы відэаназірання, якія могуць фіксаваць парушэнні правілаў дарожнага руху ў аўтаматычным рэжыме. Для негалоснага кантролю задзейнічаюцца беспілотнікі.
“Дадаткова для аператыўнага і негалоснага выяўлення парушэнняў, а таксама своечасовага рэагавання прымяняюцца беспілотныя лятальныя апараты. Адсутнасць супрацоўніка ДАІ на дарозе не азначае адсутнасці кантролю”, – расказаў “Мінск-Навіны” намеснік начальніка УДАІ УУС Мінгарвыканкама Дзяніс Лівановіч.
Праграмнае забеспячэнне, якое прымяняецца, дазваляе з дапамогай дронаў фіксаваць марку і рэгістрацыйны знак аўтамабіля, а пасля суправаджаць машыну парушальніка да моманту яе спынення супрацоўнікамі міліцыі.
Як вынікае з рэпартажу, супрацоўнік ДАІ з дронам размяшчаецца ў адным месцы і кантралюе пэўны ўчастак дарогі. Яго калегі знаходзяцца на аддаленні. Менавіта яны ў далейшым спыняюць кіроўцу і прыцягваюць яго да адказнасці на падставе відэазапісу з беспілотніка.
“Наўрад ці хтосьці з кіроўцаў пры выглядзе супрацоўнікаў ДАІ рызыкне праехаць скрыжаванне на забараняльны сігнал святлафора або дапусціць іншае грубае парушэнне правілаў дарожнага руху. Тое ж самае датычыцца пешаходаў, веласіпедыстаў і карыстальнікаў СПМ.
Інспектар знаходзіцца на аддаленні ад месца меркаванага здзяйснення правапарушэння. А ў гэты час з паветра абстаноўку на скрыжаванні адсочвае дрон. Аператар БПЛА ў выпадку фіксацыі парушэння правілаў перадае па радыёстанцыі інфармацыю супрацоўніку ДАІ, які, у сваю чаргу, спыняе кіроўцу і праводзіць з ім далейшую працу. Калі аўтамабіліст лічыць, што яго неправамерна прыцягваюць да адміністрацыйнай адказнасці, яму прадстаўляюць відэазапіс у якасці доказу факта здзяйснення правапарушэння”, – расказаў старшы дзяржаўтаінспектар аддзела ДАІ Маскоўскага РУУС Аляксандр Ажгірэй.
