Reform.news

Былой прэс-сакратарцы Зяленскага Юліі Мендэль выстаўлена падазрэнне ў здрадзе дзяржаве

Рэдакцыя Reform.news · 3 лістапада 2026, 19:43

https://reform.news/be/byloj-prjes-sakratarcy-zjalenskaga-julii-mendjel-vysta-lena-padazrjenne-zdradze-dzjarzhave/

Служба бяспекі Украіны і Офіс генпракурора завочна выставілі падазрэнні Юліі Мендэль, былой прэс-сакратарцы прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага.

Падазрэнне выстаўлена паводле двух артыкулаў: здрада дзяржаве ва ўмовах ваеннага становішча і апраўданне, прызнанне правамернай, адмаўленне ўзброенай агрэсіі РФ супраць Украіны.

«Паводле вынікаў комплексных мерапрыемстваў і адпаведных экспертыз устаноўлена, што ў сваіх публічных выказваннях і постах у сацсетках Мендэль дыскрэдытуе Украіну на міжнароднай арэне, а таксама апраўдвае крамлёўскі рэжым і распачатую ім поўнамаштабную вайну супраць нашай дзяржавы», — паведамляе СБУ.

Офіс генпракурора лічыць, што Мендэль выкарыстоўвала сваю вядомасць для распаўсюджвання наратываў, выгадных Расіі.

У матэрыялы справы ўключаныя публічныя выказванні Мендэль у замежных СМІ і ў сацсетках, у прыватнасці, яе заявы ў інтэрв’ю амерыканскаму журналісту Такеру Карлсану. Яна казала: «Я веру, што Украіна на мяжы знікнення», «Бачыце, мая нацыя дэградуе».

Расследаванне вядзе Галоўнае следчае ўпраўленне СБУ пад працэсуальным кіраўніцтвам Офіса генпракурора.

Юлія Мендэль займала пасаду сакратара прэзідэнта Украіны з чэрвеня 2019 па ліпень 2021 года.

Рэклама

Пакінуць адказ