Reform.news

Ксяндза Анатоля Парахневіча асудзілі на тры гады калоніі

Рэдакцыя Reform.news · 3 лістапада 2026, 13:18

https://reform.news/be/ksjandza-anatolja-parahnevicha-asudzili-na-try-gady-kalonii/

Ксяндза Анатоля Парахневіча, пробашча парафіі ў Альковічах Вілейскага раёна, асудзілі на тры гады пазбаўлення волі. Яму таксама прызначаны буйны штраф. Прысуд вынес суд Вілейскага раёна, паведамляе Katolik.life са спасылкай на вернікаў.

Святара затрымалі ў сакавіку 2026 года. Некалькі месяцаў яго ўтрымлівалі ў СІЗА КДБ. У зняволенні Парахневіч перанёс інфаркт. Ён быў прызнаны палітвязнем.

Першапачаткова ў справе Парахневіча фігуравалі абвінавачанні ў здрадзе дзяржаве. Аднак у выніку прысуд быў вынесены па артыкулах “за абразу ўлады і экстрэмізм”.

Рэклама

Пакінуць адказ