Reform.news

Яраслаўскі НПЗ пашкоджаны ў выніку налёту беспілотнікаў

Рэдакцыя Reform.news · 3 лістапада 2026, 09:08

https://reform.news/be/jarasla-ski-npz-pashkodzhany-vyniku-naljotu-bespilotnika/

Сёння ноччу ў расійскім Яраслаўлі падвергся атацы беспілотнікаў нафтаперапрацоўчы завод. Мясцовыя ўлады прызналі наяўнасць пашкоджанняў.

“Сёння ноччу сілы РЭБ і СПА адбівалі маштабную атаку варожых БПЛА на нафтаперапрацоўчы завод у Яраслаўлі. Усяго – 124 беспілотнікі. Ёсць пашкоджанні інфраструктуры НПЗ. Спецслужбы працуюць над ліквідацыяй узгарання”, – паведаміў губернатар Яраслаўскай вобласці Міхаіл Яўраеў.

Ён дадаў, што абломкі збітых дронаў выбілі шыбы ў жылых дамах і пашкодзілі аўтамабілі.

«Слаўнафта-ЯНАС» мае магутнасць 15 млн т нафты за год. Прадпрыемства выпускае аўтамабільнае і авіяцыйнае паліва. НПЗ ужо неаднаразова падвяргаўся ўдарам.

Рэклама

Пакінуць адказ