Reform.news

«Белпошта» прыпыняе адпраўку камерцыйных пасылак у ЕС

Рэдакцыя Reform.news · 30 кастрычніка 2026, 20:55

https://reform.news/be/belposhta-prypynjae-adpra-ku-kamercyjnyh-pasylak-u-es/

«Белпошта» прыпыняе прыём пасылак з таварным укладаннем у краіны Еўрасаюза з 1 лістапада. Гэта звязана з увядзеннем новых мытных патрабаванняў у ЕС.

З 1 лістапада ў ЕС уводзяцца мытныя зборы за апрацоўку тавараў, якія імпартуюцца з трэціх краін у рамках дыстанцыйнага гандлю/электроннай камерцыі. Патрабаванні распаўсюджваюцца ў тым ліку на міжнародныя паштовыя адпраўленні незалежна ад іх сапраўднага кошту.

«У сувязі з адсутнасцю тэхнічнай магчымасці для перадачы патрабаванай інфармацыі аб ідэнтыфікатарах тавараў у мытныя службы краін Еўрапейскага саюза, РУП «Белпошта» прыпыняе прыём усіх відаў міжнародных паштовых адпраўленняў з таварным укладаннем прызначэннем у Еўрапейскія краіны», — папярэджвае «Белпошта».

Змены не закрануць міжнародныя паштовыя адпраўленні з таварным укладаннем, якія перасылаюцца паміж фізічнымі асобамі, калі яны не звязаныя з дыстанцыйным гандлем або электроннай камерцыяй (уключаючы падарункі, сапраўдны кошт якіх не перавышае 45 еўра).

«Белпошта» сумесна з Сусветным паштовым саюзам працуе над вырашэннем праблемы.

Рэклама

Пакінуць адказ