Паляка затрымалі з беларускімі цыгарэтамі і фрагментамі метэазонда
Рэдакцыя Reform.news · 29 кастрычніка 2026, 08:13
https://reform.news/be/paljaka-zatrymali-z-belaruskimi-cygarjetami-i-fragmentami-metjeazonda/Памежнікі Падляскага аддзела Памежнай аховы Польшчы адчыталіся аб затрыманні чарговага паветранага кантрабандыста. Ім аказаўся 29-гадовы грамадзянін Польшчы.
З паведамлення вынікае, што памежны патруль паспрабаваў спыніць аўтамабіль Skoda для кантролю. Кіроўца паспрабаваў схавацца. Пачалася пагоня. У выніку Skoda спынілася ў полі, а кіроўца стаў уцякаць. Яго затрымалі.
У аўтамабілі былі знойдзеныя цыгарэты на суму 92,7 тыс. злотых, а таксама фрагменты метэазонда.
Мужчына паводле рашэння суда заключаны пад варту на 3 месяцы. Яму выстаўленыя абвінавачанні ва ўдзеле ў арганізаванай злачыннай групе, непадпарадкаванні памежнікам, падатковых злачынствах і г. д.