Reform.news

Паўночная Карэя запусціла каля дзясятка балістычных ракет

Рэдакцыя Reform.news · 29 кастрычніка 2026, 08:32

https://reform.news/be/pa-nochnaja-karjeja-zapuscila-kalja-dzjasjatka-balistychnyh-raket/

Паўночная Карэя сёння выпусціла каля дзясятка балістычных ракет у кірунку Японскага мора. Пра гэта паведамляе Yonhap са спасылкай на паўднёвакарэйскіх вайскоўцаў. Гаворка ідзе пра ракеты малой далёкасці.

Ракеты былі запушчаныя з раёна Вонсана. Паўднёвакарэйская армія аналізуе параметры іх палёту і іншыя характарыстыкі.

Папярэдні раз КНДР выпрабоўвала тактычныя балістычныя ракеты 12 кастрычніка.

Рэклама

Пакінуць адказ