Reform.news

Беларускія цыгарэты везлі ў Польшчу ў вагоне з люстэркамі

Рэдакцыя Reform.news · 26 кастрычніка 2026, 17:12

https://reform.news/be/belaruskija-cygarjety-vezli-polshchu-vagone-z-ljustjerkami/

Польскія мытнікі знайшлі цыгарэты ў грузавым цягніку, які прыбыў з Беларусі. Яны былі схаваныя ў вагоне з люстэркамі, паведамляе польская мытня.

У пункце пропуску «Кузніца» на беларуска-польскай мяжы цягнік праверылі пры дапамозе сканера. У адным з вагонаў, у якім перавозіліся люстэркі, выявілі 2 тысячы пачкаў беларускіх цыгарэт. Іх кошт ацэньваецца ў больш як 40 тысяч злотых.

Цыгарэты канфіскаваныя. Мытнікі дапыталі лакаматыўную брыгаду. Пачата расследаванне.

Фота: gov.pl
Фота: gov.pl
Рэклама

Пакінуць адказ