Мінінфарм папоўніў спіс “экстрэмісцкіх матэрыялаў”
Рэдакцыя Reform.news · 24 кастрычніка 2026, 07:01
https://reform.news/be/mininfarm-papo-ni-spis-jekstrjemisckih-matjeryjala-3/Міністэрства інфармацыі працягнула папаўняць спіс “экстрэмісцкіх матэрыялаў”. На гэты раз у яго трапілі акаўнты ў Instagram некаторых СМІ, а таксама акаўнт прэс-сакратара Святланы Ціханоўскай.
У спіс унесены:
- старонка ў Instagram “KLUB APORA”,
- старонка ў Instagram “DzikMedia”,
- старонка ў Instagram “Беларускае Радыё Рацыя”,
- старонка ў Instagram “Anna Krasulina”,
- група ў Telegram “gerlsdobro”.
Нагадаем, абвінавачанні ў экстрэмізме выкарыстоўваюцца ў Беларусі для пераследу апанентаў Лукашэнкі і іншадумства ў цэлым.