У Нацыянальнай бібліятэцы Латвіі адкрылася выстава, прысвечаная забароненым беларускім кнігам – фотафакт
Reform.news · 21 кастрычніка 2026, 17:26
https://reform.news/be/u-nacyjanalnaj-biblijatjecy-latvii-adkrylasja-vystava-prysvechanaja-zabaronenym-belaruskim-knigam-fotafakt/Сёння, 21 кастрычніка, у Нацыянальнай бібліятэцы Латвіі («Замку святла») адкрываецца выстава «Aizliegto grāmatu balsis» («Галасы забароненых кніг» / Belarus. Voices of Banned Books). Экспазіцыя, створаная Беларускім ПЭНам і каардынаваная суполкай беларусаў Латвіі «Supolka», прысвечаная кнігам, якія былі абвешчаныя рэжымам «экстрэмісцкімі» або забароненыя на радзіме.





У экспазіцыі прадстаўлены гісторыі аўтараў і іх твораў, забароненых у Беларусі, а таксама механізмы працы сучаснай цэнзуры.
«Сабраныя тут кнігі вельмі розныя па жанрах і тэмах, але іх яднае адна адметнасць: адмова прымаць светапогляд таталітарнай дзяржавы. Яны паказваюць іншыя мадэлі жыцця і альтэрнатыўныя рэальнасці, не ставячы межаў для думак і эмоцый — і менавіта гэта робіць іх «небяспечнымі» для рэжыму», — абмалёўвае палітыку рэжыму ў дачыненні літаратуры кіраўніца Беларускага ПЭНа Таццяна Нядбай.
Выстава ў галерэі M-паверха бібліятэкі будзе працаваць да 27 лютага 2027 года.
Нагадаем, што Міністэрства інфармацыі ў гэтым месяцы пашырыла спіс «забароненых» кніг да 271 твора.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram
