Reform.news

МАРГ вынес прадпісанне Onliner і зрабіў папярэджанне “Яндекс Рекламе” з-за рэкламы Nivea

Рэдакцыя Reform.news · 21 кастрычніка 2026, 14:41

https://reform.news/be/marg-vynes-pradpisanne-onliner-i-zrabi-papjarjedzhanne-jandeks-reklame-z-za-rjeklamy-nivea/

Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Беларусі вынесла папярэджанне ТАА «Яндекс Реклама».

Падставай стала выяўленне на сайце Onliner рэкламы касметыкі маркі Nivea, продаж якой забаронены ў Беларусі.

“У рамках разгляду звароту грамадзяніна МАРГ вывучана мабільная версія інфармацыйнага анлайн-рэсурсу «Онлайнер» і ўстаноўлена, што ў канцы артыкулаў у раздзелах «АВТО» і «ТЕХНОЛОГИИ» размяшчалася рэклама аб рэалізацыі касметычных тавараў, у тым ліку прадукцыі гандлёвай маркі NIVEA, увоз і рэалізацыя якой забароненыя”, – гаворыцца ў паведамленні.

ТАА «Онлайнер» было вынесена прадпісанне аб ліквідацыі парушэння, якое выканана ў поўным аб’ёме.

Рэкламадаўцам аказалася ТАА «Яндекс Реклама». Гэтую юрыдычную асобу папярэдзілі аб “недапушчальнасці парушэння заканадаўства аб рэкламе і неабходнасці прыняцця мер, накіраваных на выключэнне падобных выпадкаў у далейшым”.

У МАРГ таксама нагадалі, што за невыкананне прадпісання аб ліквідацыі парушэння, а таксама за выдачу двух і больш прадпісанняў на працягу года рэкламараспаўсюджвальнік можа быць выключаны з Рэестра рэкламараспаўсюджвальнікаў.

Прадукцыя кампаній Škoda, Liqui Moly і Beiersdorf (гандлёвыя маркі «Nivea», «Eucerin», «La Prairie», «Labello», «Hansaplast», «Florena», «8X4», «Skin Stories», «Gammon», «Tesa», «Chaul», «Coppertone», «Hidrofugal», «Stop The Water While Using Me») трапіла пад забарону ў красавіку 2021 года. Перад гэтым тры кампаніі адмовіліся спансіраваць Чэмпіянат свету па хакеі, калі ён пройдзе ў Беларусі на фоне палітычных рэпрэсій, якія працягваюцца. У выніку Мінск быў пазбаўлены права прымаць чэмпіянат. Лукашэнка быў раз’юшаны, і па яго распараджэнні была ўведзена забарона.

Рэклама

Пакінуць адказ