Пацярпелыя ад рэпрэсій беларусы могуць атрымаць дапамогу для навучання
Рэдакцыя Reform.news · 19 кастрычніка 2026, 18:14
https://reform.news/be/pacjarpelyja-ad-rjeprjesij-belarusy-moguc-atrymac-dapamogu-dlja-navuchannja/Экс-палітвязні і беларусы, якія пацярпелі ад рэпрэсій, могуць атрымаць дапамогу для навучання ў рамках праграмы ЕС EU4Belarus — SALT.
«Падтрымка прызначана для беларусаў і беларусак, якія з-за палітычнага пераследу страцілі магчымасць працаваць або працягваць адукацыю», — паведамляе Офіс Ціханоўскай.
Праграма можа аплаціць да 10 тысяч еўра на прафесійнае навучанне, перападрыхтоўку, павышэнне кваліфікацыі, моўныя курсы, экзамены, прызнанне дакументаў аб адукацыі.
Для ўдзелу ў праграме неабходна пацвердзіць факт рэпрэсій і скласці план навучання з тлумачэннем, як яно дапаможа ў прафесійным развіцці. Адукацыйныя паслугі павінны аказвацца арганізацыямі з ЕС.
Заяўкі можна падаць на сайце eu4belarus.info да 31 кастрычніка 2026 года.