Беларусь закупіла расійскага малака на 2,5 млн долараў
Рэдакцыя Reform.news · 19 кастрычніка 2026, 09:04
https://reform.news/be/belarus-zakupila-rasijskaga-malaka-na-2-5-mln-dolara/Беларусь уваходзіць у пяцёрку найбуйнейшых імпарцёраў расійскага ўпакаванага малака і вяршкоў. Адпаведныя даныя апублікаваў цэнтр “Аграэкспарт” расійскага Мінсельгаса.
Усяго ў студзені-жніўні Расія вывезла больш за 24 тыс. т упакаванага малака і вяршкоў на суму каля 35 млн долараў.
Асноўным пакупніком стаў Казахстан, куды было адпраўлена прадукцыі на 15,5 млн долараў. Беларусь займае чацвёртае месца ў рэйтынгу імпарцёраў расійскага ўпакаванага малака і вяршкоў з сумай паставак больш за 2,5 млн долараў.
Адзначаецца, што ўпакаванае малако і вяршкі сёлета з РФ пастаўляліся больш як у 70 краін.