Абноўлены склад “камісіі па вяртанні”
Рэдакцыя Reform.news · 16 кастрычніка 2026, 07:17
https://reform.news/be/abno-leny-sklad-kamisii-pa-vjartanni/Абноўлены склад Камісіі па разглядзе зваротаў грамадзян Рэспублікі Беларусь па пытаннях здзяйснення імі правапарушэнняў. Указ №360 ад 14 кастрычніка сёння апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале і ўступае ў сілу пасля апублікавання.
Ва ўказе адлюстраваны апошнія перастаноўкі ў кіраўніцтве шэрагу дзяржорганаў, а таксама змены ў асабістым статусе некаторых членаў.
У склад камісіі ўключаны:
-
- Генадзь Дыско, намеснік генпракурора,
- Віталь Дзямідовіч, старшыня Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў.
- Дыско будзе таксама намеснікам старшыні камісіі. З яе складу выключылі Аляксея Стука, Аляксея Швакава і Уладзіміра Басько.
- Ганна Канапацкая ў складзе камісіі цяпер будзе фігураваць як Ганна Трухановіч.
Акрамя таго, зменены пасады Алега Дзячэнкі, Марата Маркава і Аляксандра Маркевіча.
