Reform.news

Грамадзянка Малі хацела выехаць з Беларусі па пашпарце стрыечнай сястры

Рэдакцыя Reform.news · 14 кастрычніка 2026, 14:25

https://reform.news/be/gramadzjanka-mali-hacela-vyehac-z-belarusi-pa-pashparce-stryechnaj-sjastry/

Грамадзянка Малі спрабавала трапіць у Польшчу з Беларусі па пашпарце сваёй стрыечнай сястры, таму што ў яе ўласным пашпарце не было візы, паведамляе ДПК.

Увечары 8 кастрычніка ў пункт пропуску Брэст прыбыла дзяўчына і прад’явіла для праверкі пашпарт Малі. Дакумент падаўся памежнікам падазроным. Праверка ўстанавіла, што пашпарт не належаў дзяўчыне.

Парушальніцай аказалася грамадзянка Малі. Яна патлумачыла, што хацела трапіць у Францыю, але ў яе не было візы. Тады яна ўзяла пашпарт стрыечнай сястры і паспрабавала выехаць у Польшчу.

Дзяўчына затрыманая. Пачаты адміністрацыйны працэс за спробу незаконнага перасячэння мяжы. Грамадзянцы Малі пагражае штраф да 100 базавых велічынь, а таксама крымінальная адказнасць за выкарыстанне заведама падробленага дакумента.

Рэклама

Пакінуць адказ