Пяскову пакуль няма чаго сказаць пра энергетычнае перамір’е
Рэдакцыя Reform.news · 12 кастрычніка 2026, 13:51
https://reform.news/be/pjaskovu-pakul-njama-chago-skazac-pra-jenergetychnae-peramir-e/Прэс-сакратар Крамля Дзмітрый Пяскоў заявіў, што пакуль у расійскага боку няма інфармацыі пра энергетычнае перамір’е.
“Працягваюцца кантакты. Па меры таго, як нам будзе што сказаць па гэтай тэме, мы абавязкова вас праінфармуем”, – сказаў ён на брыфінгу.
Нагадаем, раней прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што яму ўдалося дамовіцца пра энергетычнае перамір’е паміж Расіяй і Украінай. Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі пагадзіўся не біць па расійскіх НПЗ. Сёння ён падкрэсліў, што ўначы ўкраінскія вайскоўцы не атакавалі нафтаперапрацоўчыя магутнасці РФ, у той жа час расійскі бок працягнуў наносіць удары па энергетычнай інфраструктуры Украіны.
