ААЦ дазволіў А1 аказваць паслугі хостынгу дзяржорганам
Рэдакцыя Reform.news · 10 кастрычніка 2026, 08:34
https://reform.news/be/aac-dazvoli-a1-akazvac-paslugi-hostyngu-dzjarzhorganam/Аператыўна-аналітычны цэнтр пры прэзідэнце загадам №145 ад 23 верасня пашырыў пералік пастаўшчыкоў дзяржорганам інтэрнэт-паслуг, упаўнаважаных аказваць паслугі хостынгу афіцыйных інтэрнэт-сайтаў і электроннай пошты. Дакумент сёння апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
У пералік дададзена ўнітарнае прадпрыемства па аказанні паслуг “А1”.
Да гэтага ў пераліку былі шэсць пастаўшчыкоў: РУП «Белтэлекам», ДУ «Галоўнае гаспадарчае ўпраўленне» Кіраўніцтва справамі прэзідэнта, СТАА «Беларускія воблачныя тэхналогіі», РУП «Нацыянальны цэнтр электронных паслуг», ТАА «Надзейныя праграмы», ТАА «Актыўныя тэхналогіі».
