“Прэміяльны алкаголь” абкладуць павышанымі акцызамі
Рэдакцыя Reform.news · 9 кастрычніка 2026, 10:46
https://reform.news/be/prjemijalny-alkagol-abkladuc-pavyshanymi-akcyzami/Міністэрства па падатках і зборах прапануе спаганяць павышаныя акцызы з “прэміяльнага алкаголю”. Адпаведныя палажэнні закладзены ў праект змяненняў у Падатковы кодэкс.
У адпаведнасці з праектам пад прэміяльнай алкагольнай прадукцыяй маюцца на ўвазе “алкагольныя напоі (за выключэннем алкагольных напояў, краінай паходжання якіх з’яўляецца дзяржава – член Еўразійскага эканамічнага саюза), якія ўвозяцца на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь, на ажыццяўленне імпарту якіх не распаўсюджваецца выключнае права дзяржавы, паводле пераліку, які штогод вызначаецца Міністэрствам антыманапольнага рэгулявання і гандлю”.
Стаўка акцызу для прэміяльнай алкагольнай прадукцыі з утрыманнем спірту 7% і больш прапануецца на ўзроўні 41,85 рубля за літр бязводнага спірту, а для натуральных вінаў, якія адносяцца да прэміяльных, – на ўзроўні 2,42 рубля за літр гатовай прадукцыі.
Для параўнання: стаўка акцызу для натуральных вінаў, якія не адносяцца да прэміяльнай прадукцыі, прапануецца на наступны год на ўзроўні 1,61 рубля за літр гатовай прадукцыі, а стаўка для астатняга алкаголю крэпасцю 7% і больш – на ўзроўні 27,9 рубля за літр бязводнага спірту.
Нагадаем, сёлета выключнае права дзяржавы не распаўсюджваецца на вінаградныя віны з мінімальнай цаной вытворцы ад 13 еўра за літр на ўмовах FCA. Акрамя таго, у пералік МАРГ уключаны:
- 22 найменні шампанскіх вінаў, уключаючы Moёt & Chandon, Dom Perignon і Louis Roederer і інш.
- 52 найменні каньякоў, у тым ліку маркі з Арменіі, Малдовы і Францыі, такія як Martell і Hennessy.
- 75 найменняў віскі вытворцаў з Вялікабрытаніі, Ірландыі, ЗША і Канады, уключаючы Johnnie Walker, Chivas Regal і The Macallan.
- 17 найменняў рому, у тым ліку вядомыя маркі з Кубы, Трынідада і Табага, Вялікабрытаніі і іншых краін, уключаючы Havana Club і Bacardi.
- Адно найменне джыну — Seagram’s Extra Dry Gin.
Можна чакаць, што ў выпадку прыняцця паправак у Падатковы кодэкс, у наступным годзе гэтыя напоі падаражэюць мацней, чым іншы алкаголь.
