Латвійскім дэпутатам самакіраванняў забаранілі ездзіць у Беларусь
Рэдакцыя Reform.news · 8 кастрычніка 2026, 15:06
https://reform.news/be/latvijskim-djeputatam-samakiravannja-zabaranili-ezdzic-u-belarus/Сейм Латвіі прыняў папраўкі да Закона аб абмежаванні дзеянняў, якія пагражаюць нацыянальнай бяспецы.
Як паведамляе LSM, яны прадугледжваюць забарону на паездкі ў Беларусь і Расію для дэпутатаў самакіраванняў. Раней такую меру ўвялі ў дачыненні да асобных катэгорый службовых асоб і работнікаў, а таксама дэпутатаў Сейма.
Аўтары паправак абгрунтавалі новую меру тым, што службовым асобам самакіраванняў даступная падрабязная інфармацыя аб крытычнай інфраструктуры, планах грамадзянскай абароны, транспартных і лагістычных вузлах, а таксама аб іншых рэсурсах, якія знаходзяцца ў распараджэнні муніцыпалітэтаў.
Латвійскі Сейм сёння таксама прыняў закон, якім грамадзянам Беларусі і РФ забараняецца валодаць крытычнай інфраструктурай у Латвіі.