Reform.news

Лукашэнка прызначыў 20 новых суддзяў

Рэдакцыя Reform.news · 7 кастрычніка 2026, 17:57

https://reform.news/be/lukashjenka-pryznachy-20-novyh-suddzja/

Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб кадравых зменах у судовай сістэме, паведамляе яго прэс-служба.

Згодна з указам, прызначаны 20 новых суддзяў, якія да гэтага працавалі ў судовай сістэме, праваахоўных і падатковых органах, мытні, адвакатуры і банкаўскай сферы.

Прызначаны новыя кіраўнікі шэрагу судоў. Для шэрагу дзейных старшынь судоў падоўжаны паўнамоцтвы. У іх ліку — старшыня Мінскага гарадскога суда Таццяна Тупік. Тэрмін яе паўнамоцтваў падоўжаны на 5 гадоў.

Рэклама

Пакінуць адказ