Сейм Літвы ў першым чытанні падтрымаў папраўку да Канстытуцыі аб ядзернай зброі
Рэдакцыя Reform.news · 6 кастрычніка 2026, 10:44
https://reform.news/be/sejm-litvy-pershym-chytanni-padtryma-papra-ku-da-kanstytucyi-ab-jadzernaj-zbroi/Сейм Літвы ў першым чытанні падтрымаў папраўку да Канстытуцыі, якая выключае з яе забарону на размяшчэнне на тэрыторыі краіны зброі масавага паражэння і замежных ваенных баз.
За папраўку прагаласавалі 106 дэпутатаў Сейма, 18 выказаліся супраць і шасцёра парламентарыяў устрымаліся.
Паводле заканадаўства Сейм павінен будзе яшчэ раз разгледзець папраўку. Галасаванне павінна прайсці не менш чым праз тры месяцы, пры гэтым “за” павінны прагаласаваць не менш за 94 дэпутаты.
Спікер Сейма Юозас Олекас абвясціў, што папярэдне канчатковае галасаванне запланавана на 12 студзеня 2027 года.
