Reform.news

Буйная нафтабаза ў Падмаскоўі трапіла пад удар беспілотнікаў

Рэдакцыя Reform.news · 6 кастрычніка 2026, 08:07

https://reform.news/be/bujnaja-naftabaza-padmasko-i-trapila-pad-udar-bespilotnika/

Сёння ўначы пад удар беспілотнікаў трапіла буйная нафтабаза ў Маскоўскай вобласці. Пажар узнік на ЛДПС “Валадарская” ў Канстанцінаве. Філіял АТ «Транснафта Верхняя Волга», непасрэдна звязаны з найбуйнейшымі аэрапортамі Маскоўскага авіяцыйнага вузла.

Усе маскоўскія аэрапорты прыпынялі працу.

Усяго сёння ўначы на Маскоўскую вобласць і Маскву ляцелі 650 беспілотнікаў. Такія даныя прывёў мэр расійскай сталіцы Сяргей Сабянін. Паводле яго слоў, большая частка БПЛА была знішчана на далёкіх падлётах, але 105 з іх усё ж прарваліся да Масквы.

Губернатар Маскоўскай вобласці Андрэй Вараб’ёў заявіў, што ў выніку налёту ёсць адзін загінулы, шэсць чалавек параненыя.

Рэклама

Пакінуць адказ