Трамп назваў Коўла «неверагодна паспяховым пасланнікам па Беларусі»
Рэдакцыя Reform.news · 5 кастрычніка 2026, 07:09
https://reform.news/be/tramp-nazva-ko-la-neveragodna-paspjahovym-paslannikam-pa-belarusi/Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп абвясціў пра тое, што Джон Коўл стане яго новым кандыдатам на пасаду спецыяльнага пасланніка прэзідэнта па пытаннях закладнікаў у рангу пасла. Пра гэта Трамп напісаў у сваёй сацыяльнай сетцы TruthSocial.
«Рады абвясціць, што Джон Коўл, выбітны юрыст і мой неверагодна паспяховы пасланнік па Беларусі, стане маім новым кандыдатам на пасаду спецыяльнага пасланніка прэзідэнта па пытаннях закладнікаў у рангу пасла. За апошні год Джон ужо дамогся вяртання з Беларусі больш за 65 амерыканцаў і грамадзян саюзных краін, а таксама дамовіўся аб вызваленні больш за 800 палітычных зняволеных з некалькіх краін Усходняй Еўропы. На гэтай новай пасадзе ён будзе нястомна працаваць над вяртаннем амерыканскіх грамадзян дадому», — напісаў лідар ЗША.
Адам Бёлер, які займаўся пытаннямі вызвалення закладнікаў, працягне працу ў якасці старшага дарадцы і будзе дапамагаць па іншых напрамках.
«Адам Бёлер, які зрабіў неверагодную працу, вярнуўшы 196 закладнікаў, працягне дапамагаць па іншых пытаннях у якасці старшага дарадцы. Дзякуй за ўвагу да гэтага пытання!» — дадаў Трамп.
Трамп не ўдакладніў, ці працягне Коўл выконваць абавязкі пасланніка па Беларусі.
Нагадаем, прэс-служба Белага дома яшчэ 28 верасня паведаміла, што кандыдатура Коўла на пасаду спецыяльнага пасланніка прэзідэнта па пытаннях закладнікаў (SPEHA) была накіраваная на зацвярджэнне ў Сенат ЗША.
У лістападзе 2025 года Трамп прызначыў Коўла сваім спецпасланнікам у Беларусі.
