Reform.news

На беларуска-расійскай мяжы затрымалі грузавік з нікацінавай прадукцыяй на 180 тысяч рублёў

Рэдакцыя Reform.news · 3 кастрычніка 2026, 11:51

https://reform.news/be/na-belaruska-rasijskaj-mjazhy-zatrymali-gruzavik-z-nikacinavaj-pradukcyjaj-na-180-tysjach-rubljo/

Віцебскія мытнікі падчас правядзення спецыяльных мерапрыемстваў выявілі факт незаконнага ўвозу ў Беларусь больш за 10,7 тысячы адзінак нікаціназмяшчальнай прадукцыі. Тавар перавозілі ў грузавіку IVECO беларускага перавозчыка.

Як паведамілі ў прэс-службе Дзяржаўнага мытнага камітэта, падчас праверкі мытнікі ўстанавілі, што перавозка ажыццяўлялася па несапраўдных дакументах. Пазначаныя ў іх звесткі не адпавядалі рэчаіснасці — расійская фірма-адпраўнік была ліквідаваная і афіцыйна спыніла дзейнасць. Кошт партыі перавысіў 180 тысяч беларускіх рублёў.

Віцебская мытня распачала адміністрацыйны працэс за парушэнне парадку транспарціроўкі тавараў. Санкцыя артыкула прадугледжвае штраф да 50% кошту прадмета правапарушэння.

Рэклама

Пакінуць адказ