Reform.news

Беларус Сяргей Ганчароў абраны ў Савет IIHF

Рэдакцыя Reform.news · 2 кастрычніка 2026, 16:35

https://reform.news/be/belarus-sjargej-gancharo-abrany-savet-iihf/

Міжнародная федэрацыя хакея на лёдзе (IIHF) абрала новае кіраўніцтва. Кіраўніком федэрацыі абраны Франц Райндль з Германіі.

Райндль будзе прэзідэнтам IIHF да кастрычніка 2030 года.

Таксама абраны новы Савет IIHF. У яго склад увайшоў прадстаўнік Беларусі Сяргей Ганчароў, паведамляе прэс-служба IIHF.

Ганчароў займаў пасады генеральнага сакратара і намесніка старшыні ў Федэрацыі хакея Беларусі. У 2016–2021 гадах быў членам Савета IIHF, узначальваў Судзейскі камітэт федэрацыі.

Рэклама

Пакінуць адказ