Расія высылае некалькіх венгерскіх дыпламатаў
Рэдакцыя Reform.news · 1 кастрычніка 2026, 12:55
https://reform.news/be/rasija-vysylae-nekalkih-vengerskih-dyplamata/Расія заявіла аб высылцы з краіны шэрагу венгерскіх дыпламатаў — супрацоўнікаў пасольства Венгрыі ў Маскве, генконсульстваў Венгрыі ў Санкт-Пецярбургу і Казані. Яны павінны пакінуць Расію на працягу двух тыдняў, заяўляе МЗС Расіі.
Расійскі бок заявіў, што гэта крок у адказ на высылку дзесяці расійскіх дыпламатаў з Венгрыі.
Нагадаем, 8 верасня МЗС Венгрыі прызнала персонамі нон грата дзесяцярых расійскіх дыпламатаў у сувязі з іх дзейнасцю, несумяшчальнай з Венскай канвенцыяй.
